«Палку ніхто не перагінае». АМАП жорстка затрымаў работніка БМЗ, а пасля мякка сцяліў у запісаным відэа 

Тэлеграм-канал, звязаны са спецслужбамі Гомельскай вобласці, паказаў жорсткае затрыманне АМАПам работніка Беларускага металургічнага завода Дзмітрыя Шчарбіны. Відэадопыт з яго ўдзелам быў апублікаваны 19 кастрычніка, паведамляе «Флагшток».

23.10.2023 / 20:17

Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах на заводзе ў 2020 годзе. Пры гэтым паведамлялася, што Дзмітрыя, маўляў, надта пераследаваць не будуць:

«Пасля адкрытай гутаркі з супрацоўнікамі праваахоўных органаў і выразнай ацэнкі сваіх дзеянняў ён можа спакойна жыць і працаваць. Так што міліцыя выкарыстоўвае не толькі сілавыя метады, але і размовы па душах. Палку ніхто не перагінае».

Аднак гэтыя словы ананімных сілавікоў выклікаюць вялікія сумневы: з 11 кастрычніка Дзмітрый не з'яўляўся ў сваіх сацыяльных сетках.

Чытайце таксама:

У гомельскай жаночай калоніі нашэсце харчовай молі

Ахоўніка крамы «Білд» у Оршы арыштавалі ўжо чатыры разы запар

У Івацэвічах закрываюць папраўчую калонію №5

Nashaniva.com