Расейскія фуры аб’яжджаюць Беларусь

З-за беларускага падатку на мяжы Латвіі й Расеі ўтварыліся велізарныя чэргі

15.08.2006 / 20:57

На расейска-латвійскай мяжы ўтварылася чарга з 800 грузавых фураў. Ейная даўжыня складае прыблізна 15 кілямэтраў.

Асноўная прычына зграмаджэньня вялікагрузых аўтапаяздоў выкліканая пераарыентацыяй транспартных плыняў зь беларуска-расейскага на латвійска-расейскі ўчастак мяжы ў сувязі з павелічэньнем дарожнага падатку і ўзмацненьнем транспартнага кантролю ў Беларусі. Пра гэта заявіла мытная служба Расеі.

Па водгуках фірмаў-перавозчыкаў, не зважаючы на чэргі ў пунктаз пропуску, ім выгодней увозіць тавары ў Расею праз Латвію.

«Белорусские новости»