Паркі ў Мінску абсталююць відэакамерамі
Мінгарвыканкам пашырыў пералік аб'ектаў, якія падлягаюць абавязковаму абсталяванню сродкамі сістэмы відэаназірання, адпаведная пастанова №4138 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
24.10.2023 / 15:39
Парк у Курасоўшчыне. Фота: Мінск-навіны
У спіс дададзеныя шэсць аб'ектаў:
- экасцежка ў межах вуліц Убарэвіча і Галадзеда,
зона адпачынку ў межах вуліцы Карзюкі ўздоўж Чыжоўскага вадасховішча, - аб'ект, размешчаны на тэрыторыі, прылеглай да канала Сляпянскай воднай сістэмы ў межах вуліцы Ванеева да вуліцы Малініна з боку вуліцы Гараўца,
- парк у межах вуліц Брэсцкая — Казінца — Каржанеўскага,
- лесапаркавая зона ў межах вуліц Гарэцкага — Шамякіна — Мазурава,
- вадасховішча ў межах вуліц Ціхая і да моста праз раку Свіслач (у раёне Дыпламатычанага гарадка).