«Пацешна гэта ўсё». Лукашэнка расказаў, як дзяўчаты вітаюць яго дагары нагамі

Лукашэнка, разважаючы сёння пра забудову раёна вакол Палаца Незалежнасці, сярод іншага крануўся і актуальнага для гэтай мясцовасці рэкрэацыйнага пытання. На яго думку, мінскае Камсамольскае возера можа замяніць беларусам далёкія заморскія краіны.

24.10.2023 / 19:23

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Getty Image

«Не думаю, што мы тут нешта будзем будаваць. Тут няма чаго будаваць. Ёсць парк Перамогі, ёсць Камсамольскае возера. Была пастаўлена задача — уладкаваць, зрабіць утульна. Яшчэ раз кажу: я не бачу тут дадатковага нейкага будаўніцтва. Былі розныя прапановы, будынкі нейкія. Я не ўхваліў гэтага.

Яшчэ і з практычнага пункту гледжання: не кожны ж можа сабе дазволіць паехаць у Эміраты ці нават у Турцыю, як бы там танна гэта ні было. Не кожны. А можа быць, і не трэба. Палова і не хоча туды ехаць. Але яны хацелі б з унукамі, з дзеткамі кудысьці выйсці, дзесьці каб гэта было пад бокам, і адпачыць», — сказаў Лукашэнка.

Прытым сам ён любіць глядзець са свайго картэжу на дзяўчат, якія адпачываюць на пляжы, і ўпэўнены, што іх пачуцці ўзаемныя:

«Я ўжо жартам часта кажу, калі я еду па праспекце з цэнтра горада, дзяўчаткі там не скажу там, што яны загараюць або ляжаць, яны валяюцца на беразе возера і ногі дагары, і мяне так вітаюць дагары нагамі. Пацешна гэта ўсё. Але я радуюся, што людзям ёсць куды прыйсці. Вось яны перайшлі дарогу і адпачываюць на беразе Камсамольскага возера».

Чытайце таксама:

Лукашэнка расказаў, куды пасадзіць Усебеларускі народны сход

Лукашэнка адкрыта заявіў, што ў 2020 годзе расійская армія не дала б яму пайсці

Лукашэнка распавёў, які «знакавы абʼект» пабудуюць у Мінску

Nashaniva.com