Латвійская армія павялічыла сваю прысутнасць ля ўсходняй мяжы

У памежным рэгіёне нацсілы таксама актыўна дапамагаюць Дзяржаўнай памежнай службе.

25.10.2023 / 10:44

Нацыянальныя ўзброеныя сілы (НУС) павялічылі сваю прысутнасць ля ўсходняй мяжы краіны. Пра гэта паведаміў камандуючы Нацыянальнымі ўзброенымі сіламі Леанід Калніньш, піша Delfi.lv.

Паводле яго, у памежным рэгіёне нацсілы таксама актыўна дапамагаюць Дзяржаўнай памежнай службе. На дадзены момант зменена і ўдасканалена сістэма забеспячэння, і ўзброеныя сілы сталі значна больш актыўнымі.

«У найбліжэйшы час вы абавязкова будзеце бачыць нас у гэтым рэгіёне значна больш. Мы павялічылі свой колькасны склад у гэтым рэгіёне, і я думаю, гэта дасць вынікі», — сказаў Калніньш.

Што менавіта змянілася ў стратэгіі НУС па аказанні падтрымкі памежнікам, ён не ўдакладніў, падкрэсліўшы, што не варта даваць дадатковую інфармацыю тым, хто працягвае планаваць спробы незаконнага перасячэння мяжы Латвіі.

Калніньш заявіў, што войска не толькі павялічыла свой колькасны склад на мяжы, але таксама і пашырыла кола задач.

Чытайце таксама:

На межах Беларусі з Польшчай і Латвіяй загінулі тры мігранты

Латвія ўвяла абмежаванні ў паветранай прасторы над мяжой з Беларуссю

Латвія цалкам гатова закрыць мяжу з Беларуссю ў выпадку масавага наплыву мігрантаў — прэзідэнт Рынкевіч

Nashaniva.com