Нарэшце снег? Сіноптыкі паабяцалі, што ў чацвер ён не толькі выпадзе, але і дзе-нідзе ляжа

Прагноз надвор'я на 26 кастрычніка.

25.10.2023 / 11:22

Фота: «Наша Ніва»

Міжнародныя сінаптычныя рэсурсы прагназуюць, што ападкі ў змяшанай фазе пачнуць выпадаць заўтра з самае раніцы. Гэта будзе адбывацца на поўначы і паўночным усходзе краіны-у Віцебскай і на поўначы Мінскай і Магілёўскай абласцей.

ECMWF прагназуе нават утварэння невялікага 1-3 см снежнага покрыва да 12:00 чацвярга, паведамляе тэлеграм-канал nadvorie.

Pogoda.by паведамляе, што заўтра надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону з цэнтрам над Польшчай. Часам чакаюцца ападкі (дождж, мокры снег), ноччу і раніцай у многіх раёнах краіны пройдуць моцныя ападкі. Месцамі па краіне прагназуюцца туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Вецер ноччу месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад -2°С па поўначы да +9°С па паўднёвым захадзе рэспублікі, днём месцамі па поўдні Беларусі да +14°С. 

Nashaniva.com