Ва Узброеных сілах Украіны сфармавалі батальён «Сібір». Ён складаецца цалкам з грамадзян Расіі этнічных меншасцяў
Добраахвотнікі тлумачаць, што пакінулі Расію, каб далучыцца да ўкраінскай арміі.
25.10.2023 / 11:38
Ілюстрацыйнае фота Генштаб УСУ
Батальён «Сібір» аб'яднаў дзясяткі рускіх і прадстаўнікоў этнічных меншасцяў Расіі, якія прыехалі праз трэція краіны, каб далучыцца да ўкраінскай арміі, па словах афіцыйных асоб, якія знаходзяцца ў іх трэніровачным лагеры, піша «Украінская праўда» са спасылкай на Bloomberg.
У адрозненне ад добраахвотніцкіх груп, такіх як легіён «Свабода Расіі», якія заявілі аб падтрымцы Украіны, гэтыя салдаты з'яўляюцца часткай рэгулярнага ўкраінскага войска і чакаюць, што іх вельмі хутка адправяць у бой.
Сярод іх ёсць прадстаўнікі такіх народаў, як якуты і бураты, якія пражываюць у велізарным Усходне-Сібірскім рэгіёне Расіі і заявілі, што хочуць незалежнасці ад Расіі і разглядаюць перамогу Украіны ў вайне як крок да гэтай мэты».
Добраахвотнікі тлумачаць, што пакінулі Расію, каб далучыцца да ўкраінскай арміі.
Украінскія афіцыйныя асобы заявілі, што разлічваюць прыцягнуць больш расійскіх грамадзян, асабліва з ліку нацыянальных меншасцяў, да ўдзелу ў вайне супраць РФ.
Байцы батальёна «Сібір» прайшлі праверку на прыхільнасць Украіне, а затым падпісалі ваенны кантракт, атрымаўшы вайсковыя пазыўныя для абароны сваёй ідэнтычнасці.
Усе сябры 60-га батальёна з'яўляюцца добраахвотнікамі, і ніводны іх не быў набраны з ліку расійскіх ваеннапалонных, паведаміў прадстаўнік украінскай арміі.
Паводле яго слоў, украінскія вайскоўцы плануюць паскорыць праверку біяграфічных даных, якая можа доўжыцца цэлы год, каб заахвоціць больш расійцаў далучыцца да іх шэрагаў.