Затрымалі яшчэ аднаго айцішніка. Губазікаўцы пішуць, што з такім заробкам яму варта было з'ехаць у Еўропу
Мужчыну ставяць у віну яго каментары.
25.10.2023 / 15:58
Вадзім Вашчэнка. Фота: ягоная старонка «УКантакце» (архіўная копія)
Гродзенцу Вадзіму Вашчэнку 39 гадоў. Раней Вадзім працаваў на прадпрыемствах, але ў апошнія некалькі гадоў перабраўся ў IT-сферу.
Ён фулстэк-распрацоўшчык, працуе з JavaScript і TypeScript. Быў заняты на стартапе, які займаецца патагісталогіяй, то-бок даследаваннем пашкоджаных тканак чалавека. З дапамогай новых тэхналогіяў гэта робіцца даволі хутка і, згодна з заявамі распрацоўшчыка, дае надзейны вынік.
У допісе ГУБАЗіКа агучваецца ягоная зарплата, каля чатырох тысячаў даляраў. «Трэба было ехаць у гейропу і жыць там на 4000 даляраў, — кажуць губазікаўцы.
Мужчыну затрымалі за каментары ў тэлеграм-чатах. Вядома, што канал сілавікоў, які называецца «Поступі по совесті», выкладаў персанальныя звесткі мужчыны з прапановай самому прыйсці ў ГУБАЗіК.
Чытайце таксама:
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць
За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі