Польшча правядзе вайсковыя вучэнні каля межаў з Беларуссю і Расіяй

Тактычная частка польскіх вайсковых вучэнняў «Зубр-23» адбудзецца 26—29 кастрычніка, піша Onet.pl. Яны будуць праводзіцца на тэрыторыі Падляшкага, Мазавецкага, Люблінскага і Вармінска-Мазурскага ваяводстваў. 

25.10.2023 / 16:34

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Artur Widak/NurPhoto via Getty Images

Як адзначае партал Onet, паблізу ад усходняй польскай мяжы чакаецца інтэнсіўнае перамяшчэнне войскаў, што выкліча цяжкасці для кіроўцаў цывільных аўтамабіляў.

«Манеўры закліканыя не толькі павысіць узровень бяспекі ўздоўж усходняй мяжы Польшчы, але і падрыхтаваць войскі да дзеянняў у экстрэмальных умовах», — растлумачылі вайскоўцы.

Палякаў заклікаюць трымацца на бяспечнай адлегласці ад вайсковых калон, не фатаграфаваць жаўнераў і тэхніку.

Чытайце таксама:

У Магілёве будуць выстаўленыя блокпасты

Армія Ізраіля: чаму яна такая магутная

Як у Івацэвічах прайшла праверка гатоўнасці мясцовых уладаў да мабілізацыі ВІДЭА

Nashaniva.com