Арменія можа закрыць расійскую вайсковую базу — Пашынян

Улады Арменіі не бачаць ніякіх пераваг у захаванні прысутнасці расійскай вайсковай базы ў краіне, заявіў прэм'ер-міністр Рэспублікі Нікол Пашынян у каментары Wall Street Journal.

25.10.2023 / 21:23

Нікол Пашынян. Фота: Dogukan Keskinkilic/Anadolu Agency via Getty Images

Паводле слоў армянскага прэм'ера, цяпер Ерэван шукае новых партнёраў, паколькі Масква не выканала свае саюзніцкія абавязацельствы. Пашынян адзначыў, што асабліва ярка гэта выявілася падчас узброенай аперацыі Азербайджана ў Нагорным Карабаху, якая адбылася ў мінулым месяцы і скончылася капітуляцыяй непрызнанай рэспублікі, а таксама масавым зыходам армян з рэгіёну.

«Гэтыя падзеі, па сутнасці, прывялі нас да рашэння, што нам неабходна дыверсіфікаваць нашы адносіны ў сферы бяспекі, і мы цяпер спрабуем гэта зрабіць», — сказаў Пашынян.

У Арменіі знаходзіцца 102-я расійская вайсковая база. Яе колькасць — каля 3500 вайскоўцаў. Яна была створаная ў 1995 годзе і нясе баявое дзяжурства ў рамках Аб'яднанай сістэмы СПА СНД паводле міждзяржаўнай дамовы тэрмінам на 49 гадоў (да 2044 года).

Чытайце таксама:

«Пашынян ідзе па шляху Зяленскага». Масква расцаніла выступ армянскага кіраўніка ў Еўрапарламенце як «абсалютна правакацыйны»

Пашынян: Арменія гатовая быць бліжэйшай да ЕС, наколькі Еўрасаюз лічыць гэта магчымым

«Нікол Пашынян проста зрабіў подласць». Прапагандысты адрэагавалі на сустрэчу Ціханоўскай і прэмʼера Арменіі

Nashaniva.com