Маладая пара загінула на МКАД пад коламі фуры

Трагічнае здарэнне адбылося ўчора каля 21:00 на 26-м кіламетры ўнутранага кальца МКАД (раён вуліцы Слабадской).

26.10.2023 / 07:30

Скрыншот відэа СК

Там адбылося сутыкненне аўтамабіляў «Сітраэн» і «Опель», як паведамляе СК.

Удзельнікі аварыі — кіроўца «Сітраэн», 24-гадовы хлопец, а таксама маладая пара, якая знаходзілася ў «Опелі», — выйшлі на праезную частку.

У гэты момант 31-гадовы мужчына на фуры ўрэзаўся ў машыны і збіў маладых людзей, што знаходзіліся на праезнай частцы.

Ад атрыманых траўмаў муж і жонка, 25-гадовы хлопец і 26-гадовая дзяўчына, загінулі на месцы.

У «Опелі» знаходзілася двое малалетніх дзяцей. Яны і кіроўца «Сітраэн» шпіталізаваныя.

Чытайце таксама:

У Мінску сярод ночы 19-гадовая кіроўца BMW урэзалася ў слуп

Cтрашнае ДТЗ ля Смалявічаў: у аварыі загінула маленькая дзяўчынка

24-гадовая дзяўчына на «Фордзе» ў Мінску ўрэзалася ў аўтобус

Nashaniva.com