Жыхара Бабруйска за сарваны чырвона-зялёны сцяг пакаралі «хіміяй»
У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска вынеслі прысуд Яўгену Хачатураву па крымінальнай справе аб здзеку з дзяржаўнага сімвала (арт. 370 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Вольга Серакова, піша «Вясна».
26.10.2023 / 07:58
Яўген Хачатураў
Паведамляецца, што ў жніўні Яўген Хачатураў «наўмысна сарваў з будынка аднаго з гандлёвых аб'ектаў дзяржаўны сцяг, зламаўшы пры гэтым дрэўка, пасля чаго трымаў сцяг у руках і размахваў ім над сабой».
Сваю віну Яўген прызнаў цалкам.
Вольга Серакова асудзіла мужчыну на паўтара года «хіміі».
Чытайце таксама:
Праваабаронцы прызналі былымі палітвязнямі яшчэ 39 чалавек, якія не мелі гэтага статусу ў турме
«Сама юрыстка, і дзеліцца ведамі з новымі сяброўкамі». Алена Гнаўк у калоніі стараецца не сумаваць