Выйшаў рэйтынг краін з падаткаабкладаннем «як у пекле». Беларусь заняла там першае месца 

Амерыкана-аргенцінскі даследчы праект The 1841 Foundation апублікаваў спіс краін з самымі дрэннымі сістэмамі падаткаабкладання. Аналіз грунтуецца на даных Сусветнага банка і Міжнароднага валютнага фонду.

26.10.2023 / 17:05

Фота: «Наша Ніва»

У новым рэйтынгу ад праекта The 1841 Foundation, які ладзіўся даследчыкамі з ЗША і Аргенціны, разглядаліся падатковыя сістэмы 82 краін (без уліку Афрыкі, Азіі і Аўстраліі).

За аснову браліся даныя аб колькасных (падатковы і даўгавы ціск) і якасных (узровень карупцыі) фінансавых паказчыках краін за 2021 год ад Сусветнага банка і Міжнароднага валютнага фонду. Таксама ўлічваліся ўзроўні інфляцыі, дзярждоўгу, вяршэнства права, галоснасці, палітычнай стабільнасці і г.д.

Сам рэйтынг атрымаў назву «Падатковае пекла — 2023» (Tax Hell Index 2023), і ў выніку першае месца антырэйтынга па падаткаабкладанні сярод усіх разгледжаных краін заняла Беларусь.

«Першае месца ў антырэйтынгу па падаткаабкладанні заняла Беларусь, адна з самых бедных краін Еўропы па агульным узроўні дабрабыту. Аналіз паказаў значнае пагаршэнне якасці эканамічнага дзяржаўнага кіравання, услед за якім ідзе павелічэнне фіскальнага ціску на насельніцтва. 

Відавочна, што Беларусь ставіць прывілеі і інтарэсы свайго кіраўніка вышэй за індывідуальныя правы сваіх грамадзян», — напісана ў справаздачы даследчага праекта The 1841 Foundation.

Следам за Беларуссю ў топ-3 ідуць Венесуэла і Аргенціна. Расія заняла дзявятае месца. Усяго ж намінацыю «Падатковае пекла» заваявалі 13 краін.

13 краін, якія ўвайшлі ў спіс антырэкардсменаў з самай дрэннай сістэмай падаткаабкладання. Крыніца: The 1841 Foundation

Даследчыкі адзначаюць, што топ-3 антырэкардсменаў з моманту леташняга рэйтынга не памяняўся ўвогуле. Беларусь гэтак жа займала першае месца.

Наколькі рэалістычны прагноз развіцця эканомікі на наступны год

Багатыя таксама плачуць. У Беларусі хочуць увесці падатак на звышпрыбыткі і дарагія аўто

Беларус заплаціў падатак, а яму даслалі паўторнае паведамленне. Чаму так атрымалася і што рабіць у аналагічнай сітуацыі

Nashaniva.com