Лукашэнка — Лаўрову: Мы надзейныя саюзнікі Расіі. Можаце нават не сумнявацца

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што краіна з'яўляецца надзейным саюзнікам Расійскай Федэрацыі, і ў гэтым пытанні не можа быць ніякай гульні. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, які прыехаў з візітам у Мінск, піша БелТА.

26.10.2023 / 12:33

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images

«І Расія, і Беларусь нямала сёння робяць для таго, каб утрымаць не толькі Еўропу, але і свет ад скачвання да самай небяспечнай мяжы. Вы павінны ведаць, што мы і далей будзем прытрымлівацца гэтай лініі. Мы надзейныя саюзнікі Расійскай Федэрацыі. Вы ў гэтым таксама можаце не сумнявацца. Ніякай тут гульні быць не можа, бо мы разумеем, што на карту пастаўлена вельмі многае. І ў прынцыпе выжывальнасць нашых дзяржаў і нашых народаў», — сказаў ён.

Nashaniva.com