Дзярждума РФ ратыфікуе пагадненне з Беларуссю аб цэнтрах сумеснай баявой падрыхтоўкі

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін унёс на ратыфікацыю ў Дзярждуму пагадненне з Беларуссю аб стварэнні і функцыянаванні навучальна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў узброеных сіл РФ і Беларусі, піша ТАСС.

26.10.2023 / 17:10

 Сустрэча расійскіх вайскоўцаў у Беларусі. Фота: Мінабароны 

«Ратыфікаваць пагадненне паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь аб стварэнні і функцыянаванні навучальна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі ваеннаслужачых узброеных сіл Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, падпісанае ў горадзе Мінску 28 сакавіка 2023 года», — гаворыцца ў тэксце праекта.

Асноўнымі задачамі цэнтраў, у прыватнасці, зʼяўляюцца: сумесная баявая падрыхтоўка, дзяжурства воінскіх кантынгентаў бакоў, абмен вопытам па пытаннях баявога прымянення дзейных узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.

Адзначаецца, што асабовы склад воінскіх кантынгентаў у перыяд выканання сумесных задач у складзе вучэбна-баявога цэнтра мае форму адзення і знакі адрознення, устаноўленыя ў нацыянальных узброеных сілах, калі не будзе прынята іншага ўзгодненага рашэння.

Nashaniva.com