У Наваполацку выпала столькі снегу, што ФК «Нафтан» просіць заўзятараў дапамагчы пачысціць поле

Абʼява з просьбай дапамагчы падрыхтаваць поле да суботняй гульні з ФК «Славія-Мазыр» зʼявілася ў сацсетках ФК «Нафтан» Наваполацк.

26.10.2023 / 18:10

Поле на стадыёне «Атлант» у Наваполацку. Фота: ФК «Нафтан»

«Нам патрэбна ваша дапамога не толькі на трыбунах, але і за дзень да гульні. У сувязі з пагаршэннем надворʼя, утварылася вялікае снежнае покрыва на газоне нашага стадыёна «Атлант». Просім вашай дапамогі ў правядзенні «суботніка» па ачышчэнні травянога пакрыцця.

Вітаюцца свой інвентар і добры настрой! Мы будзем удзячныя кожнаму з вас!» — піша прэс-служба каманды.

Nashaniva.com