Мезенцаў: Ніколі і нікому з тэрыторыі Расіі і Беларусі не сыходзіла пагроз

«Ніколі і нікому з тэрыторыі Расіі і Беларусі не зыходзіла ніякіх пагроз». Аб гэтым заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Дзмітрый Мезенцаў, выступаючы на ​​пленарным пасяджэнні міжнароднай канферэнцыі «Еўразійская бяспека: рэальнасць і перспектывы ў свеце», піша ТАСС.

26.10.2023 / 18:27

«Думаю, што ў Еўропе, свеце заўважылі тую пазіцыю, якую Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін абазначыў, сказаўшы, што абарона тэрыторыі Беларусі будзе ўспрымацца Расійскай Федэрацыяй як абарона адзіных рубяжоў Саюзнай дзяржавы. Сёння ўсё больш такая практыка падтрымліваецца і рэалізуецца», — сказаў Мезенцаў.

Ён сцвярджае, што «ніколі і нікому з тэрыторыі Расіі і Беларусі не зыходзіла ніякіх пагроз». «Ніколі і ніхто не можа сказаць, што Беларусь і Расіі не былі б адкрыты да дыялогу. Але дзейнасць міжнароднай супольнасці па-за правіламі міжнароднага права не можа быць падтрымана [РФ і Беларуссю]», — адзначыў дзяржсакратар.

«Мы сёння цудоўна разумеем, што негатоўнасць Захаду да ўзаемадзеяння з Саюзнай дзяржавай на аснове раўнапраўнага дыялогу зʼяўляецца фактарам, які мы абавязаны ўлічваць», — сказаў Мезенцаў.

24 лютага 2022 года Расія распачала вайну з Украінай, агрэсія адбылася з тэрыторыі Беларусі. Лукашэнкаўская ўлада падтрымлівае Расію ў гэтай вайне.

Nashaniva.com