МАЗ сутыкнуўся на МКАД з мікрааўтобусам

ДТЗ здарылася ў раёне 39-га кіламетра знешняга кальца МКАД — каля 20: 00 сутыкнуліся мікрааўтобус Volkswagen і грузавік МАЗ.

26.10.2023 / 22:26

43-гадовы кіроўца легкавога аўто не змог самастойна з яго выбрацца, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.

Мужчыну з цялеснымі пашкоджаннямі даставілі ў бальніцу.

Nashaniva.com