Чарговы мінскі даўгабуд рэканструююць
Размова пра даўгабуд, што знаходзіцца на вуліцы Алібегава ў Маскоўскім раёне сталіцы. Больш за 10 гадоў таму прыватны забудоўшчык пачаў узвядзенне адміністрацыйнага будынка. Але далей чацвёртага паверха справа не пайшла.
27.10.2023 / 08:23
Фота: Onliner.by
Аб'ект канфіскавалі. Яго будзе дабудоўваць УКБ «Захад», — расказаў «Мінск-Навінам» намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Уладзімір Танкевіч.
Замест адміністрацыйнага будынка там з'явіцца інтэрнат. Зносіць наяўныя паверхі не будуць, пасля іх абследавання прынята рашэнне надбудаваць яшчэ тры. У будынку будуць жыць маладыя настаўнікі і медработнікі.
«Увесну завершыцца падрыхтоўка неабходнай дакументацыі, пасля чаго вызначым і нарматыўныя тэрміны будаўніцтва. Імаверна, увод аб'екта будзе намечаны на канец 2024 — пачатак 2025 года», — распавёў У. Танкевіч.
Чытайце таксама:
У Мінску сталі разбіраць даўгабуд на Маякоўскага. Што там збіраюцца ўзвесці
Як змяніўся Мінск за апошнія 15 гадоў ШМАТ ФОТА
У Мінску загладзілі апошнія сляды кінатэатра «Сучаснік». Тут будзе сквер