На Камароўцы прадаюць незвычайныя «яблыкі» — па 30 рублёў за штуку

Фрукт змяшчае шмат цукру, таму дыетычным яго ніяк не назавеш.

27.10.2023 / 16:38

Незвычайны фрукт знойдзены на Камароўскім рынку. Здзіўляе не толькі яго вонкавы выгляд, але і кошт, які за яго просяць, піша tochka.by.

«Яблыкі» прадаюцца ў азіяцкай краме, з чаго можна зрабіць выснову, што гэты дзіўны плод — выхадзец з субтрапічнага клімату.

Важыць адзін фрукт 500-600 г, а каштуе каля 30 рублёў.

Што гэта за фрукт?

Зялёны сэрцападобны плод, які прадаецца на Камароўцы, вельмі падобны на чэрымаю.

Радзімай гэтага фрукта прынята лічыць Эквадор, Калумбію і Балівію. Зараз жа яго экспартуюць у асноўным з Тайланда, Малайзіі і Кітая.

Сцвярджаецца, што смак чэрымоі залежыць ад мясцовасці яе вырастання. Але ў цэлым ён нагадвае сумесь банана, папаі, персіка і ананаса.

Паўкілаграма — гэта дробны фрукт. Плод гэтага дрэва можа дасягаць 3 кг.

Карысныя ўласцівасці

Чэрымоя змяшчае мноства карысных рэчываў: бялкі, вугляводы, фоліевую кіслату, кальцый, фосфар, жалеза, тыямін, глюкозу, фруктозу, а таксама арганічныя кіслоты — лімонную і бурштынавую.

У той жа час там вялікая колькасць цукру і вугляводаў, таму дыябетыкам варта ставіцца да яго з асцярогай.

Саспелыя плады звычайна ўжываюць у свежым выглядзе. Іх разразаюцць і з'ядаюць мякаць лыжкай.

Чытайце таксама:

На Камароўскі рынак пасля рамонту вярнулі знакамітыя скульптуры

«Гэта расчараванне года, на выпадак ядзернай вайны». Як прайшла дэгустацыя новага печыва ад «Слодычы» з моднага цяпер сухога малака

На Камароўцы заўважылі мамордзіку. Што гэта такое і колькі каштуе?

На Камароўцы прадаюць вельмі дзіўныя гарбузы

Nashaniva.com