У Гродзенскім заапарку зрабілі аперацыю леапарду
Персідскі леапард Жорык жыве ў Гродзенскім заапарку ўжо больш за 10 гадоў. Нядаўна супрацоўнікі заапарка заўважылі, што жывёла стала кульгаць на заднюю лапу.
28.10.2023 / 15:59
Работнікі западозрылі нядобрае і сталі назіраць за леапардам. Так высветлілася, што ў Жорыка ў падушачку на лапе ўрос кіпцюр. Такія траўмы вельмі небяспечныя і могуць прывесці да сур'ёзных наступстваў, таму было прынятае рашэнне аб тэрміновай аперацыі, піша grodnonews.by.
Жорыку ўкалолі снатворнае, а калі леапард заснуў, акуратна падсунулі яго да кратаў, каб хворая лапка аказалася звонку клеткі.
Аперацыя доўжылася каля гадзіны, урослы кіпцюр паспяхова выдалілі. А заадно прывялі ў парадак і астатнія кіпцюры на задніх лапах. Пасля аперацыі Жорж хутка пайшоў на папраўку, цяпер пачуваецца добра.