На Берасцейшчыне 15-гадовы п'яны падлетак забіў бацьку, а сябры здымалі гэта на відэа

Забойства адбылося 22 кастрычніка. У тую ноч маладыя людзі з дзяўчынай прыйшлі дадому да 15-гадовага навучэнца каледжа пасля дыскатэкі.

30.10.2023 / 11:57

Ілюстрацыйнае фота

Яны былі п'яныя і працягнулі піць у кватэры, расказаў на Радыё Мінск прадстаўнік СК Аляксандр Сухадольскі.

У разгар вечарынкі прачнуўся бацька хлопца і захацеў далучыцца да моладзі, але хлопцы былі супраць. Узнік канфлікт. Сын паваліў бацьку на ложак і пачаў збіваць. Супакоіўшыся, хлопец адпусціў бацьку, але пасля размовы з сябрам збіццё працягнулі ўжо ўдваіх.

Юнакі ўвайшлі ў пакой да мужчыны, і 15-гадовы сын зноў пусціў у ход кулакі. Прычым усё гэта падлеткі здымалі на камеру. Бацька быў моцна п'яны і не мог абараняцца. Ад збіцця ён памёр.

Маці ў пакой не пускалі, і яна звярнулася ў міліцыю толькі раніцай.

Падлеткі затрыманыя, распачатая крымінальная справа за групавое забойства.

Nashaniva.com