«Мае дастаткова шырокі функцыянал». Belpol запусціў уласны сайт

Каманда аб'яднання былых сілавікоў Беларусі запускае ўласны сайт belpol.pro. Ён створаны пры падтрымцы фонду Bysol.

30.10.2023 / 20:10

«Сайт мае дастаткова шырокі функцыянал, што дазволіць нам памножыць аб'ём інфармацыі, якая падаецца грамадскасці», — заявіў Belpol.

З тэрыторыі Беларусі і Расіі сайт даступны толькі праз VPN. Гэта зроблена ў мэтах бяспекі.

Аб'яднанне Belpol узнікла ўлетку гэтага года ў выніку ўнутранага канфлікту ў раней адзіным аб'яднанні сілавікоў Bypol. 

Чытайце таксама:

«Белпол»: У Віктара Бабарыкі — збоі ў сэрцы

Замест «аператыўнай гульні» чамусьці пабеглі адразу здымаць кіно. «Белпол» зрабіў свой аналіз прапагандысцкага фільма КДБ пра «тэрарыстаў»

BELPOL даў справаздачу, што яго каманда паспяхова прайшла паліграф

Nashaniva.com