Гарбуз-гігант даставілі ў Мінск. Стаў вядомы яго далейшы лёс

Самы вялікі гарбуз у краіне асцярожна транспартавалі ў кузаве пікапа.

31.10.2023 / 09:16

З Брэста ў Мінск прывезлі гіганцкі гарбуз. Проста на радасць людзям — пафарбаваць восень у аранжавы. Журналісты Tochka.by суправаджалі гарбузовы пераезд.

Цар-гарбуз важыць 480 кг. Рос на агародзе пяць месяцаў.

Першы час гародніна пастаіць у фотазоне аўтасалона «Атлант М», а пасля яе аддадуць на корм жывёлам у Мінскім заапарку.

Вырасціў гародніну ўмелы фермер Віктар Дзямешка на ўчастку ў вёсцы Лозы ў Брэсцкім раёне.

Фермер распавёў журналістам, што гарбуз урадзіўся зусім без хіміі і ГМА. Толькі спрыт рук і добрае насенне. А калі дакладней: селекцыя і агратэхніка.

Гарбуз з радаводам. Насенне — асаблівай генетычнай лініі і спецыяльнага гатунку «Атлантычны гігант».

Аранжавы здаравяка нядрэнны і на смак — салодкі. Адрэзалі кавалачак пакаштаваць.

На ўчастку фермер спявае оду гігантаманіі: побач выгадаваў сланечнікі вышынёй чатыры метры, агуркі па паўкіло.

Падкаціў маніпулятар і акуратна загрузіў гародніну ў кузаў пікапа. Гарбуз ўвайшоў дакладна па памерах.

Везлі цар-гарбуз па горадзе на пацеху жыхарам Брэста. На трасе ўвагі перформансу было яшчэ больш.

Чытайце таксама:

У Баранавічах вырасцілі бурак-волат вагой больш за 6 кілаграмаў ФОТА

Гарбуз-волат вагой паўтоны прывезлі ў Брэст на кірмаш

На Камароўцы прадаюць незвычайныя «яблыкі» — па 30 рублёў за штуку

Nashaniva.com