Беларускую кампанію, якая прайграла суд вытворцы «Спутніка»

Фармпрадпрыемства «Націвіта» выстаўлена на аўкцыён «Белюрзабеспячэння». Пачатковы кошт лота крыху менш за 26 мільёна рублёў, піша Office Life.

31.10.2023 / 11:17

Навукова-вытворчы комплекс «Націвіта» размешчаны ў Бешанковічах. У склад лота ўключаны некалькі аб'ектаў, уключаючы нерухомасць і аўтамабілі. Самы буйны — будынак плошчай 3013 квадратных метраў.

Заяўкі на ўдзел у аўкцыёне прымаюцца да 15 лістапада. Таргі запланаваныя на 16 лістапада.

У аб'екта ёсць іпатэка ў дачыненні да капітальных будынкаў, а таксама заклад. Гэтыя моманты пазначаны ў якасці ўскладнення.

Год таму прадпрыемства прайграла суд вытворцу вакцыны ад каранавіруса «Спутнік V». Яго абавязалі выплаціць расійскай фармацэўтычнай кампаніі «Біякад» $2 млн.

Кампанія створаная ў 2012 годзе літоўскімі, індыйскімі і славацкімі інвестарамі пры ўдзеле беларускага бізнэсоўца Аляксея Сычова. У пачатку года ўрад істотна пашырыў спіс актываў, якія іх замежныя ўласнікі не маюць права прадаваць без дазволу ўрада. У яго ўключылі і «Націвіту».

У лістападзе 2022 года паводле рашэння арбітражнага суда Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці «Націвіта» павінна была выплаціць кампаніі «Біякад» асноўную суму доўгу, няўстойку і працэнты за карыстанне грашыма па пастаўцы лекавых сродкаў у 2020 годзе. Як сведчылі матэрыялы суда, агульная сума гэтага кантракту складала $2,1 млн. На працягу 2021 года некалькі разоў падаўжаліся тэрміны аплаты і нават былі ўведзеныя штрафныя 0,1% за кожны дзень пратэрміноўкі. У выніку ў пачатку 2022-га «Біякад» падаў пазоў у суд, патрабуючы ад партнёра пагашэння $1,68 млн асноўнага доўгу і іншых плацяжоў.

Чытайце таксама:

«Спутнік V» зусім перастаў абараняць ад новых штамаў кавіду. А ў Беларусі ім працягваюць вакцынаваць

Доктар расказаў, ці дадуць бальнічны без тэмпературы

Як засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ад COVID-19 у новым сезоне. Парады

Nashaniva.com