У Жодзіне дзевяцігадовы хлопчык увечары сышоў з дома і не вярнуўся

Мяркуецца, што Аляксей Паляшчук знаходзіцца ў Мінску.

31.10.2023 / 12:39

Міліцыя шукае дзевяцігадовага Аляксея Паляшчука, які ў панядзелак каля 19 гадзін сышоў з дому ў Жодзіне ў невядомым кірунку.

Прыкметы: на выгляд 9-10 гадоў, рост 148 см, сярэдняга целаскладу, валасы светла-русыя прамыя, вочы блакітныя

Асаблівыя прыкметы: не мае. Маўленне яснае, размаўляе хутка.

Па наяўнай інфармацыі, хлопчык можа знаходзіцца ў Мінску.

Калі вам вядома месцазнаходжанне хлопчыка на фота, просьба паведаміць у Жодзінскі ГАУС:

Nashaniva.com