Стала вядома, колькі каштуе білет на гуманітарны рэйс «Белавія» з Ізраіля

Рэйс выканае «Белавія» 6 лістапада (рэзервовая дата 9 лістапада).

31.10.2023 / 15:01

Фота: «Наша Ніва»

Квіток на гуманітарны рэйс «Белавія» з Ізраіля ў Беларусь каштуе 550 даляраў. Пра гэта Reform.by распавялі ў прадстаўніцтве авіякампаніі ў Тэль-Авіве.

Рэйс вылеціць з Тэль-Авіва ў Мінск 6 лістапада каля 11 гадзін, кожны пасажыр зможа здаць адзін прадмет багажу і ўзяць на борт адзін прадмет ручной паклажы, удакладнілі ў прадстаўніцтве.

Для параўнання, квіткі на камерцыйныя рэйсы да Варшавы ці Масквы можна купіць істотна танней. Кошты квіткоў да Варшавы на 6 лістапада пачынаюцца ад 294 даляраў, да Масквы — ад 400 даляраў без багажу.

Беларусы, у якіх тэрмін дзеяння пашпарта скончыўся, гуманітарным рэйсам скарыстацца не змогуць.

Раней паведамлялася, рэйс выканае «Белавія» 6 лістапада (рэзервовая дата 9 лістапада). Гуманітарны рэйс будзе выконвацца на камерцыйнай аснове і прызначаны толькі для грамадзян Беларусі. Зарэгістравацца на яго можна толькі па сапраўдных беларускіх праязных дакументах

Прадстаўніцтва авіякампаніі ў Тэль-Авіве актуалізуе звесткі пра беларусаў, якія жадаюць зарэгістравацца на рэйс. Выкананне рэйса, яго дакладная дата і час будуць пацверджаны дадаткова пры індывідуальным кантакце.

Ахвотныя скарыстацца рэйсам могуць звярнуцца ў прадстаўніцтва «Белавія» ў Тэль-Авіве. Кантакты: +972 3 529 29 94/95, israel@belavia.by, вул. Фрышман, 8.

Чытайце таксама:

Нетаньяху абвясціў пра пачатак трэцяга этапу вайны з ХАМАС

Беларусь арганізоўвае эвакуацыйны рэйс для сваіх грамадзян з Ізраіля 

Прэзідэнт Ізраіля пацвердзіў гібель 22-гадовай Шані Лук і расказаў некаторыя падрабязнасці

Nashaniva.com