У Львове беларусы ўшанавалі памяць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага

У Львове на Лычакаўскіх могілках пахаваныя ўдзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў. Гэта тыя, хто не трапіў у Сібір, а перайшоў мяжу і апынуўся ў Аўстра-Венгрыі. Іх тут дзясяткі.

01.11.2023 / 15:16

Фота: «Вольная Беларусь»

Найбольш вядомы з іх — віцебскі трубач Сымон Шыдлоўскі, помнік якому ўстаноўлены на могілках. 

Сёння, 1 лістапада, у свята памінання памерлых продкаў, беларусы Львова сабраліся на месцы пахавання паўстанцаў. Святар правёў набажэнства ў памяць не толькі гістарычных герояў, але і цяперашніх воінаў Узброеных сіл Украіны, якія зараз гінуць за свабоду на фронце расійска-ўкраінскай вайны, піша «Вольная Беларусь».

Nashaniva.com