У Лёзненскім раёне ратавальнікі выцягнулі з балота каня. Загруз па самую шыю

Калі супрацоўнікі МНС прыехалі па выкліку ў вёску Міхалінава, на паверхні была бачная толькі галава жывёліны.

01.11.2023 / 22:54

Скрыншот з відэа

Па словах мясцовых жыхароў, конь яшчэ напярэдадні ўвечары блукаў па тэрыторыі пасёлка без прывязі і нагляду гаспадара, а раніцай яго знайшлі загрузлым у дрыгве.

«Усё цела каня знаходзілася ў дрыгве на глыбіні больш аднаго метра, — расказалі ў МНС. — З дапамогай вяровак і «Амкадора», які належыць сельскагапрадпрыемству «Новая Дуброва-Агра», ратавальнікі дасталі бедную жывёліну».

Чытайце таксама:

Па Магілёве сёння палову дня бегаў табун коней. І не было рады

З Белавежскай пушчы выйшлі амаль усе зубры. Куды і навошта?

Лісце — не смецце! Навошта апалая лістота патрэбна жывёлам і раслінам?

Nashaniva.com