Яўген Барышнікаў прэзентаваў на Дзяды новую песню

Твор аўтар прысвяціў сваім дзеду і бабулі.

02.11.2023 / 17:39

Беларускі музыка Яўген Барышнікаў прэзентаваў на Дзяды канцэртную версію сваёй аднайменнай песні з аркестрам.

Акустычная гітара гучыць у суправаджэнні сэмпліраванага аркестра са струнных, духавых і нават перкусіі, але пры гэтым без запісаных загадзя партый, усё граецца выключна ўжывую адным чалавекам.

Сама песня напісаная яшчэ ў 2008 і даўно стала адной з візітовак выканаўцы, а цяпер у выніку эксперыментаў з MIDI-абсталяваннем атрымала абноўленае канцэртнае гучанне.

Твор аўтар прысвяціў сваім дзеду і бабулі.

Яўген Барышнікаў — музыка, тэлевядоўца, даследчык беларускай дударскай традыцыі, марскі шкіпер, лектар, лаўрэат гран-пры фестывалю «Бардаўская восень 2010». Паўгода поўнамаштабнай вайны жыў і валанцёрыў ва Украіне, цяпер жыве ў Польшчы.

Nashaniva.com