Пад Нясвіжам 66-гадовую жанчыну забілі, ударыўшы металічнай трубой па галаве
Забойства было раскрыта па гарачых слядах
02.11.2023 / 18:04
Скрыншот відэа прэс-службы міліцыі
У Нясвіжскі РАУС паступіла паведамленне ад жыхаркі вёскі Іванава: суседка не выходзіць на сувязь, а каля яе дома бачылі невядомага мужчыну з пакетам у руках.
На месца выехалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку і знайшлі ў доме труп 66-гадовай пенсіянеркі. Па словах неабыякавай суседкі, незнаёмец накіроўваўся ў бок лесу. Яго хутка затрымалі, паведамляе прэс-служба міліцыі.
Высветлілася, што ў 43-гадовага жыхара Клецкага раёна з жанчынай узнік канфлікт, падчас якога ён ударыў яе па галаве металічнай трубой і збег.
Заведзена крымінальная справа за забойства. Затрыманы быў судзімы за рабаванне, катаванне і падпал.