«Бітлз» выпусцілі апошнюю песню. Паслухаць яе можна ўжо зараз
На ютуб-канале сусветна вядомага брытанскага рок-гурта выйшла апошняя песня, якую напісаў Джон Ленан у сааўтарстве з Полам Мак-Картні, Джорджам Харысанам і Рынга Старам. Яна называецца Now and Then («Цяпер і тады»).
02.11.2023 / 18:35
Дэмаверсія трэка была запісаная яшчэ ў канцы 1970-ых гадоў вакалістам Джонам Ленанам незадоўга да яго гібелі (спявак быў застрэлены). Але голас Ленана на запісе дрэнна чуваць праз староннія шумы ў доме спевака. У тыя часы яшчэ было тэхнічна немагчыма аддзяліць чысты голас Ленана ад шумаў, але сёлета гэта атрымалася зрабіць дзякуючы штучнаму інтэлекту.
Чытайце таксама:
Зніклую бас-гітару Пола Мак-Картні будуць шукаць па ўсім свеце. Яна знікла ў 1969 годзе
«Бітлз» анансаваў выхад сваёй «апошняй песні» і абнаўленне старых альбомаў
Пол Мак-Картні запісаў «апошнюю песню Бітлз». Прычым зрабіў гэта з дапамогай штучнага інтэлекту