У Мінтрансе распавялі, колькі маршрутак і таксі канфіскавалі

У Міністэрстве транспарту расказалі пра мерапрыемствы на прадухіленне аварыйных выпадкаў.

03.11.2023 / 08:59

Фота: Мінтранс

Усяго за 9 месяцаў гэтага года праведзена каля 650 кантрольных закупак (у тым ліку 544 паездкі на маршрутных таксі, каля 100 — на звычайных таксі).

Па іх выніках канфіскавана 93 аўтамабілі (31 легкавы і 62 мікрааўтобусы).

Для мінімізацыі магчымых нязручнасцяў для пасажыраў аператары перавозак вядуць пастаянны маніторынг пасажырапатоку на прыгарадных і міжгародніх маршрутах.

Пры неабходнасці ўносяцца змены ў расклад, на лінію выходзіць дадатковы рухомы састаў.

Мінтранс падрыхтаваў і ўнёс на разгляд праект указа, якім прадугледжаны меры дадатковага рэгулявання сферы аўтамабільных перавозак пасажыраў.

Nashaniva.com