У Гродне мужчына памёр, падавіўшыся кавалкам мяса

Падчас прыёму ежы 64-гадоваму мужчыне стала блага, пасля чаго ён паваліўся і раптоўна памёр, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

03.11.2023 / 09:41

Фота: sudexpert.gov.by

Судова-медыцынская экспертыза вызначыла, што мужчына памёр, бо падавіўся кавалкам мяса і задыхнуўся. 

Таксама ў крыві памерлага быў выяўлены этанол у высокай канцэнтрацыі, якая адпавядае цяжкаму алкагольнаму атручванню.

У камітэце кажуць, што ахвярамі такога віду механічнай асфіксіі могуць таксама стаць дарослыя людзі, якія знаходзяцца ў непрытомным стане з розных прычын: траўма, сардэчна-сасудзістыя, эндакрынныя (дыябет) і іншыя захворванні, а таксама дзеці (у выпадку трапляння ў дыхальныя шляхі дробных дэталяў цацак, гарошын, гузікаў і г.д.).

Чытайце таксама:

Пад Гомелем мужчына падавіўся салам і памёр

Рэзервіст, памерлы пад Баранавічамі, падавіўся кавалкам сала — Hrodna.Life

Пад Лідай мужчына папярхнуўся ежай і памёр

Мужчына ў Чашніцкім раёне памёр, падавіўшыся кавалкам мяса

У Бабруйску мужчына на Новы год падавіўся шашлыком і памёр

Nashaniva.com