Тым, хто з'ехаў з краіны, могуць пералічыць камуналку

Грамадзянам, якія лічацца незанятымі ў эканоміцы і сплачваюць камуналку па поўных тарыфах, змогуць пералічыць камуналку заднім чыслом, калі на тое будуць падставы. Гэта прапісана ў пастанове урада № 756, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

03.11.2023 / 11:19

Што гэта значыць? Спісы незанятых у эканоміцы абнаўляюць раз на тры месяцы. Калі былі падставы лічыць чалавека дармаедам (а да незанятых у эканоміцы адносяць тых, хто выехаў з краіны больш чым на 30 дзён) раней, а ў спіс ён трапіў толькі цяпер, то камуналку за папярэднія месяцы могуць пералічыць па поўных тарыфах заднім чыслом.

Пералічаць плату за жыллёва-камунальныя паслугі, за карыстанне жыллём дзяржфонду, за электраэнергію. 

Пастанова набывае моц пасля апублікавання.

Nashaniva.com