Лукашэнка сёння прыехаў на БелАЭС
Пётр Пархомчык, віцэ-прэм'ер і старшыня прыёмачнай камісіі БелАЭС, праінфармаваў яго, што ўсе члены камісіі падпісалі акт прыёмкі другога блока ў прамысловую эксплуатацыю.
03.11.2023 / 11:38
«Мне не хочацца вас з Беларусі адпускаць», — сказаў ён гендырэктару дзяржкарпарацыі «Расатам» Аляксею Ліхачову, піша БелТА.
Фота: Пул першага
«А нам не хочацца сыходзіць», — адказаў ён.
Міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч падкрэсліў, што завяршэнне будаўніцтва БелАЭС — гэта вялікі крок у тэхналагічным развіцці нацыянальнай эканомікі, а ў выніку — павышэнне якасці жыцця людзей.
Чытайце таксама:
Другі энергаблок БелАЭС уведзены ў прамысловую эксплуатацыю