ХАМАС заявіў пра гатоўнасць да кампрамісу па вызваленні закладнікаў
У ХАМАС гатовыя вызваліць ізраільскіх закладнікаў у абмен на вызваленне Ізраілем палесцінскіх зняволеных, заявіў прадстаўнік групоўкі Газі Хамад. Паводле звестак Тэль-Авіва, ХАМАС утрымлівае не менш за 240 чалавек у сектары Газа, піша РБК.
03.11.2023 / 12:20
Дзеці глядзяць на фатаграфіі ізраільцян, выкрадзеных ХАМАС, падчас мітынгу салідарнасці з Ізраілем і тымі, хто ўтрымліваецца ў закладніках у Газе, у Бухарэсце (Румынія), у чацвер, 2 лістапада. Фота: Vadim Ghirda / AP
«Мы хочам, каб гэтыя людзі вярнуліся дадому. І, акрамя таго, мы хочам, каб нашы зняволеныя цяпер адправіліся дадому. Таму я думаю, што цяпер мы гатовыя пайсці на кампраміс», — сказаў ён.
Паводле яго, гаворка ідзе пра вызваленне як цывільных асобаў, так і вайскоўцаў.
Хамад таксама заклікаў Ізраіль спыніць «агрэсію» супраць палесцінскага народа, з ягоных слоў, пасля гэтага бакі змогуць размаўляць аб вызваленні закладнікаў і зняволеных.
Пры гэтым прадстаўнік ХАМАС падкрэсліў, што групоўка мае намер «працягваць [барацьбу] супраць акупацыі», паколькі на гэта ёсць «законнае права».
ААН у ліпені паведамляла, што ў ізраільскіх турмах знаходзяцца 5 тысяч палесцінцаў, у тым ліку 160 дзяцей, прыкладна 1100 з іх былі затрыманыя без выстаўлення абвінавачванняў або суда.
Чытайце таксама:
Ізраільская армія заявіла, што горад Газа акружаны
Армія абароны Ізраіля вызваліла 19-гадовую закладніцу, узятую ў палон баевікамі ХАМАС
Ізраільскія закладнікі ХАМАС: найгоршы кашмар для любога ўрада