У чатырох раёнах Мінска вада ў кране да канца красавіка можа быць зялёнага колеру

Мінскія цеплавыя сеткі паведамляюць, што на ўсходзе сталіцы (у Ленінскім, Заводскім, Савецкім і Першамайскім раёнах) у трубаправоды цеплавых сетак будуць дадаваць спецыяльны фарбавальнік — флуарэсцэін.

03.11.2023 / 15:04

Фота: Мінэнерга

Флуарэсцэін уводзіцца ў сеткавую ваду для афарбоўвання, што дазваляе аператыўна выяўляць уцечкі цепланосьбіта, яго нямэтавае выкарыстанне, а таксама няшчыльнасць водападагравальнікаў.

Такое афарбоўванне будзе праводзіцца з 9 лістапада па 30 красавіка.

Паведамляецца, што ўжыванне флуарэсцэніна дазволена органамі санэпіднагляду, а сам ён не нясе небяспкі для арганізма чалавека.

Адрасы, якія трапляюць у зону ўвядзення ў сеткавую ваду флуарэсцэіну можна паглядзець тут.

Nashaniva.com