Зяленскі звольніў камандуючага Сіл спецыяльных аперацый УСУ
Прэзідэнт Украіны звольніў камандуючага Сіл спецыяльных аперацый УСУ Віктара Харэнку і прызначыў новага кіраўніка.
03.11.2023 / 16:48
Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны
Новым кіраўніком Сіл спецаперацый стаў палкоўнік Сяргей Лупанчук.
Харэнка на сваёй пасадзе прабыў год і тры месяцы.
Раней у заходніх медыя пісалі, што ўкраінскае кіраўніцтва пасля няўдачы контрнаступлення правядзе кадравыя змены.