Група Raiffeisen страціла €86 мільёнаў з-за дэвальвацыі беларускага рубля

Дэвальвацыя беларускага рубля на 19% прынесла страту €84 млн у сукупным капітале, а дэвальвацыя расійскага рубля на 33% — страты на €1 185 млн. Пра гэта гаворыцца ў адкрытай фінансавай справаздачнасці групы Raiffeisen за III квартал, звярнуў увагу Office Life.

04.11.2023 / 10:16

Фота: bmf.ru

У Беларусі чысты працэнтны даход групы знізіўся на €25 млн у параўнанні са студзенем—вераснем 2022 года з-за падзення рынкавых працэнтных ставак.

Кошт фінансавых актываў, якія адносяцца да беларускага сегмента групы, скараціўся з €1679 млн на пачатак года да €1408 млн

Беларусь знаходзіцца ў такім жа ізаляваным становішчы, як і РФ, і яе эканамічная дзейнасць нацэленая на наладжванне кантактаў з гандлёвымі партнёрамі за межамі Еўропы, гаворыцца ў макраэканамічным прагнозе RFI. Невялікае аднаўленне эканомікі было падтрымана ўрадавымі стымуламі спрыяць тэхналагічнай мадэрнізацыі прамысловасці, пашырэнню прамысловай вытворчасці, адраджэнню ўнутранага попыту і падзенне інфляцыі. Аднак павелічэнне імпарту замарудзіла аднаўленне. Паводле ацэнкі RFI гадавы рост рэальнага ВУП у РБ сёлета складзе 1,5%, а ў 2024 і 2025-м — па 2%. Пры негатыўным сцэнары ВУП у РБ у гэтым годзе складзе 1,0%, у 2024-м — 1,9%, а ў 2025-м — 0,4%.

Асноўныя даходы групы, за выключэннем рынкаў Расіі і Беларусі, выраслі на 20% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года да €4,430 млн, што абумоўлена атрыманнем чыстага адсоткавага даходу.

Колькасць офісаў банка скарацілася на 154 у гадавым вылічэнні да 1545. Найбольшае зніжэнне адбылося праз вайну ва Украіне (на 67), а таксама ў Сербіі праз кансалідацыю пасля зліцця (на 32), у Чэхіі (на 25) і ў Беларусі (на 13).

Чысты прыбытак ад клірынгавых, разліковых і плацежных паслуг таксама знізіўся на €24 млн у выніку зніжэння транзакцый і даходаў, асабліва ў Расіі і Беларусі.

Чытайце таксама:

Райфайзенбанк абмяжуе пераводы ў еўра ў Беларусь

Raiffeisen пацвердзіў закрыццё карэспандэнцкіх рахункаў беларускіх банкаў

Міністэрства фінансаў ЗША правярае Raiffeisen Bank — уласніка беларускага Прыёрбанка

Nashaniva.com