Всеволод Стебурако. Самотны конь знікае ў тумане… Стихотворение
Белорусский поэт опубликовал в фейсбуке свое новое стихотворение из серии «Незнаёмаму земляку».
04.11.2023 / 22:55
Самотны конь знікае ў туманè…
Туман у ім, ён у тумане нібы…
Зноў лістапад чакае на мяне,
марозам першым дыхаючы ў шыбы.
І гэты конь, і вечар, і дажджы —
адвечныя — у гэтым шэрым краі.
І ты не першы ад яго бяжыш -
паўсюль святлей чым тут,
не дакараю…
але ізноў з канём іду ў начное
хоць высахла трава
і не стамлёны конь,
мне верыцца,
што нечы заблукалы човен
павінен бачыць бераг,
дзе гарыць агонь.