Пад Віцебскам затрымалі 15-гадовага наркакур'ера. Яму пагражае да 15 гадоў

Падлетка з Наваполацка затрымалі на аўтадарозе ў Віцебскім раёне. У дзевяцікласніка пры сабе было больш за 100 г сінтэтычнага наркотыку амфетамін, паведамляе прэс-служба міліцыі.

05.11.2023 / 15:09

Высветлілася, што падлетак у пошуку лёгкіх грошай атрымаў у інтэрнэце прапанову аб незаконнай падпрацоўцы. Уначы падчас затрымання ён накіраваўся да схованкі, абсталяванай на абочыне дарогі, з якой планаваў забраць «тавар».

Заведзена крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Школьніку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі

Nashaniva.com