У Краснапольскім раёне перакулілася аўто. Кіроўца загінуў

У машыне была яшчэ 61-гадовая пасажырка.

05.11.2023 / 19:09

Фота: УУС Магілёўскага аблвыканкама

Сёння каля 12:20 на 119 км аўтадарогі Буда-Кашалёва — Чачэрск — Краснаполле 62-гадовы гамельчук на Opel праязджаў небяспечны паварот і не справіўся з кіраваннем. Аўто з'ехаўла ў кювет і перакулілася, паведамляе УУС Магілёўскай вобласці.

Фота: УУС Магілёўскага аблвыканкама

Кіроўца ад атрыманых траўмаў памёр у бальніцы. З ім была 61-гадовая пасажырка. Ёй аказалі медыцынскую дапамогу.

Nashaniva.com