ЦАХАЛ заявіў, што горад Газа цалкам акружаны
Ізраільская армія кажа, што па-ранейшаму пакідае прапускны калідор для жыхароў Газы.
05.11.2023 / 23:33
Палесцінцы аглядаюць пашкоджанні разбуранага дома ў выніку ізраільскага авіяўдару ў лагеры ўцекачоў Джабалія на ўскраіне горада Газа, 5 лістапада 2023 года. Фота: AP Photo/Mohammed Alaswad
Кіраўнік прэс-службы ЦАХАЛ Даніэль Хагары заявіў, што войска абароны Ізраіля цалкам акружыла горад Газа. Па яго словах, ізраільскія вайскоўцы дасягнулі берагавой лініі, фактычна падзяліўшы сектар на поўнач Газы і поўдзень Газы.
Ён дадаў, што Ізраіль па-ранейшаму пакідае прапускны калідор для жыхароў Газы, каб яны маглі пазбегнуць ваенных дзеянняў.
«Ізраіль працягне энергічныя атакі і працягне актывізаваць нашу наземную аперацыю на поўначы сектара Газа і ў вялікім горадзе Газа», — адзначыў Хагары.
Чакаецца, што ЦАХАЛ увойдзе ў горад і пачне аперацыю на працягу 48 гадзін.