У Расіі раяць не рабіць прышчэпку ад кавіду

Расспажыўнагляд не патрабуе і не прапануе прышчапляцца ад COVID-19 у гэтым сезоне, заявіла кіраўнік ведамства Ганна Папова.

08.11.2023 / 13:07

«Сёння яны (рызыкі) такія, што мы не патрабуем і не прапануем імунізавацца ад кавіду ў гэтым сезоне», — сказала Папова падчас выступу на «ўрадавай гадзіне» ў Савеце Федэрацыі.

Пры гэтым, па словах Паповай, расіянам варта прайсці вакцынацыю супраць віруса грыпу.

Магчыма, так супала, але два тыдні таму кіраўнік Цэнтра імя Гамалеі, які распрацаваў асноўную для Расіі і Беларусі вакцыну «Спутнік», заявіў, што вакцына больш не бароніць ад новых штамаў вірусу, а абноўлены яе варыянт, па словах Аляксандра Гінцбурга, паступіць у шырокі ўжытак не раней за сакавік 2024 года.

Чытайце таксама:

«Спутнік V» зусім перастаў абараняць ад новых штамаў кавіду. А ў Беларусі ім працягваюць вакцынаваць

Як засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ад COVID-19 у новым сезоне. Парады

Прышчэпку ад кавіду ўнеслі ў спіс прафілактычных прышчэпак

Nashaniva.com