Паглядзіце, якую незвычайную кватэру здаюць у «Браме Мінска»

У знакамітай «Браме Мінска» (вул. Кірава, 1) у доўгатэрміновую арэнду здаюць двухузроўневую кватэру з выхадам на дах. Яшчэ летась апартаменты здавалі пасутачна за 118 даляраў плюс дэпазіт 200 даляраў «за захаванасць маёмасці», але нешта, мабыць, пайшло не так, заўважыў CityDog.io. 

08.11.2023 / 16:21

У кватэры агульнай плошчай 68 кв. м — тры пакоі. Планіроўка сапраўды незвычайная, і толькі паглядзіце, які краявід з балкона — горад як на далоні.

Апартаменты разлічаны на чатыры спальныя месцы: з двухспальным ложкам на верхнім узроўні і артапедычнай канапай на ніжнім, там жа ёсць і камін. Рамонт — на аматара, але рыэлтары называюць яго выдатным.

Кватэру здаюць на працяглы тэрмін, з арэнднай платай 870 даляраў на месяц. 

Чытайце таксама:

Як выглядае знутры парадная ў легендарнай «Браме Мінска»

«Па адчуванні вяртаемся ў савецкі час». Гамяльчук — пра тое, што яму (не) падабаецца ў родным горадзе

«Я ў апатыі была амаль 2,5 года». Мінчанка ўжо больш за 10 гадоў знаходзіцца ў эміграцыі — і цяпер дзеліцца, як аблегчыць адаптацыю ў новай краіне

Nashaniva.com