Інтэрв'ю Уладзіміра Цэслера «Люстэрку» аказалася розыгрышам
8.11.2023 / 20:52
Выданне «Люстэрка» сёння апублікавала навіну пра тое, што мастаку і дызайнеру Уладзіміру Цэслеру нібыта тэлефанавалі з адміністрацыі Лукашэнкі і прасілі вярнуцца ў Беларусь. Але навіна аказалася фэйкам.
Уладзімір Цэслер. Фота Віктара Пятроўскага / pinterest.com
Паводле слоў чалавека, які прадставіўся Уладзімірам Цэслерам, лукашысты нібыта апрацоўваюць вялікую групу дзеячаў культуры і спорту, агулам 500 чалавек, і прапануюць ім вярнуцца ў Беларусь за грошы і амністыю.
Сенсацыйная інфармацыя, аднак, аказалася недакладнай, пра што само «Люстэрка» паведаміла неўзабаве пасля таго, як матэрыял з'явіўся на сайце і пачаў пашырацца. Гэта адбылося з-за таго, што журналісты належным чынам не праверылі інфармацыі перад публікацыяй.
У сувязі з гэтым «Люстэрка» прынесла сваім чытачам і самому Уладзіміру Цэслеру свае прабачэнні.
Чытайце таксама:
Генпракуратура распавяла пра чарговае пасяджэнне «камісіі па вяртанні»
Генпракурор распавёў, колькі «экстрэмісцкіх» злачынстваў налічыла яго ведамства з 2020 года