На Гродзеншчыне прыйшлі да онліфаншчыцы. Яе заробак уражвае
Бераставіцкія аператыўнікі прыйшлі да 24-гадовай жыхаркі раёна, якая ў сваёй кватэры арганізавала порнастудыю.
09.11.2023 / 20:58
Фота дзяўчыны распаўсюдзіў блізкі да расійскіх сілавікоў канал
Як сцвярджаюць следчыя, на працягу трох гадоў дзяўчына вырабляла інтымны кантэнт са сваім удзелам і распаўсюджвала яго на тэматычным сайце.
Здымкі яна рабіла як у сябе дома, так і па-за межамі Беларусі.
Доступ да фота і відэа каштаваў ад 5 да 100 даляраў. Такім чынам жыхарка Бераставіцкага раёна зарабіла за тры гады каля 70 тысяч даляраў.
Следчыя завялі крымінальную справу за выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў. Дзяўчыне пагражае да 4 год пазбаўлення волі.