У Парыжы на ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку Марыны Золатавай выклікалі паліцыю

Імаверна, гэта зрабілі супрацоўнікі пасольства Беларусі ў Францыі, побач з якой і адбывалася мерапрыемства, піша Еўрарадыё.

10.11.2023 / 07:29

Васіль Кішкурна (справа). Фота: Рэпарцёры без межаў

Акцыю, у якой удзельнічаў муж галоўнага рэдактара Tut.by Васіль Кішкурна, давялося згарнуць.

6 лістапада Марыне Золатавай споўнілася 46 гадоў. З гэтай нагоды журналісты і праваабаронцы ў Парыжы, Лондане, Берліне, Берне, Стакгольме, Вене і Вашынгтоне накіравалі сотні паведамленняў у яе падтрымку ў беларускія амбасады. Гэта ўсё арганізавалі «Рэпарцёры без межаў». Па іх падліках, у Беларусі за краты кінутыя 36 супрацоўнікаў медыяў.

Марына Золатава ў зняволенні з 18 мая 2021 года. Гэта ўжо трэці дзень нараджэння, які яна сустракае за кратамі. 17 сакавіка 2023 года яе і гендырэктарку «Тутбай медыя» Людмілу Чэкіну асудзілі на 12 гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

У дзень народзінаў Марыны Золатавай «Рэпарцёры без межаў» маюць намер перадаць у беларускія амбасады лісты ў яе падтрымку

Святлана Ціханоўская — Марыне Золатавай: Ты пераможаш і ў гэтым марафоне!

Дачка Марыны Золатавай пра прысуд: Хтосьці за надуманую справу атрымае зорачку на пагоны. А мая матуля нязломная

Nashaniva.com