Выйшаў на волю палітвязень Арцём Андрасюк

Мужчына адбыў два гады «хіміі».

10.11.2023 / 08:32

Арцёма асудзілі па берасцейскай «справе карагодаў», распачатай паводле падзеяў 13 верасня 2020 года ў горадзе, калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт. Па справе прайшлі больш за 130 чалавек, якія былі прысуджаныя да розных тэрмінаў.

Арцём Андрасюк. Фота: сацсеткі

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 4 жніўня 2021 года палітвязня асудзілі да 2 гадоў «хіміі» паводле арт. 342 КК.

З 11 лістапада 2021 года берасцеец адбываў тэрмін у папраўчай установе адкрытага тыпу ў Круглым. Па інфармацыі «Берасцейскай Вясны», 8 лістапада Арцём выйшаў на волю.

Чытайце таксама:

Палітвязень Анатоль Пугач, які хварэе на анкалогію, выйшаў на волю

На волю выйшлі палітвязні Аляксей Мігно і Ігар Новікаў

Выйшаў на волю Уладзімір Ганусевіч

Nashaniva.com